Распаўсюджванне каранавіруса і закрытыя межы адкарэктавалі планы па мантажы новага алтара і гадзінніка на гродзенскай кірсе. У 2020 годзе лютэранская абшчына Гродна адзначае 25-годдзе вяртання храма вернікам.

Рамонтам стогадовага гадзінніка, які размяшчаўся на вежы кірхі, на працягу года займаўся майстар з Магілёва Генадзь Галоўчык. Цыферблаты ўжо ў Гродне, яны захоўваюцца ў склепе кірхі, а адноўлены гадзіннікавы механізм усё яшчэ знаходзіцца ў майстра.

«Гадзіннік цалкам гатовыя для ўстаноўкі. Засталося толькі прывезці яго з Магілёва і дачакацца мецэната з Германіі, каб правесці цырымонію адкрыцця пасля рэстаўрацыі. Сёння зачыненыя межы і калі адчыняць, ніхто не ведае. Будзем чакаць. Мы хацелі паказаць адноўлены гадзіннік гродзенцам да фестывалю нацыянальных культур. Але яго адмянілі», — кажа пастар лютэранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў.


Чытайце таксама: Дыры от пуль в циферблате: как реставрируют башенные часы лютеранской кирхи


Ініцыятарам і спонсарам рэстаўрацыі гадзінніка на вежы кірхі выступіў былы прыхаджанін з Гродна Віталь (у абшчыне кажуць, што ён не хоча станавіцца публічнай фігурай, таму не называюць яго прозвішча). Цяпер ён жыве ў Нямеччыне. Нягледзячы на ​​нявызначанасць з распаўсюджваннем эпідэміі каранавіруса і перспектывамі адкрыцця межаў, запусціць вежавы гадзіннік плануюць у канцы лета.

Гадзіннік на гродзенскай кірсе з'явіцца летам. Алтар прывязуць з Германіі, калі не перашкодзіць пандэмія
Гадзіннік на гродзенскай кірсе з'явіцца летам. Алтар прывязуць з Германіі, калі не перашкодзіць пандэмія
Гадзіннік на гродзенскай кірсе з'явіцца летам. Алтар прывязуць з Германіі, калі не перашкодзіць пандэмія

Новы алтар

Акрамя гадзінніка ў рамках рэстаўрацыі ў кірсе з’явіцца і новы алтар. Мяркуецца, што ў выпадку хуткага адкрыцця межаў, алтар даставяць з Германіі ў жніўні 2020 года. Ён доўгі час знаходзіўся ў храме горада Бітэрфельд і па дабрачыннай лініі фонду «Саюз Марціна Лютэра і Лютэранская Царква Сярэдняй Германіі» яго вырашылі перадаць у Гродна.

Алтар будзе падобным да таго, які размяшчаўся ў гродзенскай кірсе да вайны. Ды і храм горада Бітэрфельд падобны да гродзенскага, кажа Уладзімір Татарнікаў.

«Ён быў пабудаваны, як і наша кірха, у стылі псеўдаготыкі. У свой час там быў ваенны храм — гарнізонны. Але частку расфармавалі і храм зачынілі. А алтар мы шукалі даўно, але адпаведнага не было. Вось яго нам і перадаюць».

Гадзіннік на гродзенскай кірсе з'явіцца летам. Алтар прывязуць з Германіі, калі не перашкодзіць пандэмія
Будучы алтар гродзенскай кірхі

Падрабязнай інфармацыі пра дэталі алтара гродзенскай кірхі і яго даваенных фатаграфій не захавалася.

Гісторыя кірхі

Будынак кірхі вядомы з канца XVIII стагоддзя, тады кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў абшчыне трохпавярховы будынак карчмы, у якой лютэране нямецкага паходжання не толькі абедалі, але і маліліся. Будынак некалькі разоў перабудоўвалі і сучасны выгляд храм набыў у 1912 годзе. Праз год на вежы кірхі з’явіўся і гадзіннік,
ён перастаў працаваць у пачатку 1940-х гг.

За савецкім часам у кірсе знаходзіўся абласны архіў. На думку пастара, гэта, магчыма, і выратавала храм ад перабудовы або разбурэння. Храм лютэранскай абшчыне перадалі ў карыстанне ў 1995 годзе. На сённяшні дзень у лютэранскай абшчыне Гродна больш за 50 вернікаў.

«Пасля таго як храм перадалі суполцы, у нас з’явіліся лаўкі, якія таксама прывезлі з Нямеччыны. Гарадскія ўлады і прадпрыемствы праз некалькі гадоў дапамаглі аднавіць сам будынак. Дзякуючы спонсарам мы прывезлі арган, а зараз чакаем устаноўкі алтара і гадзінніка. Сёння мы хочам прывесці кірху ў належны выгляд, адпаведны статусу храма».

Гадзіннік на гродзенскай кірсе з'явіцца летам. Алтар прывязуць з Германіі, калі не перашкодзіць пандэмія