На сваім ровары, які свеціцца і мае руль у выглядзе ваўка, Мікіта Сяргееў ездзіць па Гродне ўжо амаль год. Яго ён сабраў у 2019 годзе і назваў «Ваўчок». Без увагі гараджан і сумесных фатаграфій з імі хлопец па горадзе праехаць ужо не можа.

«Ваўчка» Мікіта збіраў на гродзенскай велакухні (некамерцыйная веламайстэрня самаабслугоўвання на вуліцы Жалезнай). Шмат эксперыментаваў, пераварваў раму, відэлец і падладжваў ровар пад сябе.

У "Ваўчку" мінімум укладанняў: гродзенец зрабіў круты ровар з кардона і святлодыёдаў
Веласіпед Мікіты ў снежні 2019 г.

«Я фанат фільма „Прывідны гоншчык“ і мне хацелася, каб мой ровар асацыяваўся з героем гэтага фільма. Вядома, не матацыкл, але і ровар атрымаўся нядрэнны. Зрабіў яго ў 2019 годзе і з таго моманту ўвесь час нешта мадэрнізуецца. Нізкая пасадка гэта зручна. Калі дзе-небудзь штосьці не падабаецца, то заўсёды можна нешта падварыць або падпілаваць. Мой ровар нагадвае пазл», — кажа Мікіта.

У "Ваўчку" мінімум укладанняў: гродзенец зрабіў круты ровар з кардона і святлодыёдаў
У "Ваўчку" мінімум укладанняў: гродзенец зрабіў круты ровар з кардона і святлодыёдаў
У "Ваўчку" мінімум укладанняў: гродзенец зрабіў круты ровар з кардона і святлодыёдаў

Да «Ваўчка» хлопец ездзіў на звычайным горным ровары, які купіў у краме. З ім ён раней ніякіх эксперыментаў не праводзіў. Але цяпер, як кажа ўмелец, ён ездзіць на трох роварах аб’яднаных у адзін.

«Каб зрабіць „Ваўчка“ я разабраў тры старыя ровары. Але пры гэтым ніякіх фінансавых укладанняў, галоўнае — вольны час.
Абслугоўванне — мінімальнае, хоць я ўвесь час нешта мяняю. З сур’ёзных планаў на будучыню — паставіць на ровар электраматор і абшыць канструкцыю жалезам у выглядзе ваўка».

Гродзенцы рэагуюць на ровар Мікіты пазітыўна. Многія падыходзяць і фатаграфуюцца.

«Была б люлька, катаў бы дзяўчат. А так яны пастаянна падыходзяць і просяць зрабіць фота. Ведаю, што мой ровар пачынаюць ужо капіяваць хлопцы ў Гродне. Бачыў у інтэрнэце фатаграфіі і нават галаву ваўка чапляюць як я. Такі ровар — гэта мая ідэя, але няхай капіююць. Чым больш нас будзе, тым лепш».

У "Ваўчку" мінімум укладанняў: гродзенец зрабіў круты ровар з кардона і святлодыёдаў
У "Ваўчку" мінімум укладанняў: гродзенец зрабіў круты ровар з кардона і святлодыёдаў
У "Ваўчку" мінімум укладанняў: гродзенец зрабіў круты ровар з кардона і святлодыёдаў

Рэцэпт «Ваўчка» ад Мікіты:

  1. Выкарыстоўвалі мой горны ровар і падоўжылі яго раму за кошт рамы іншага ровара. Злучылі ланцуг.
  2. Да канструкцыі дадалі некаторыя часткі, якія знайшлі на «велакухні»: руль ад раскладнога ровара, колы ад дарослага.
  3. Пафарбавалі выніковы ровар у шэры колер і замянілі цэнтральную фару на кардонную галаву ваўка. Назвалі «Ваўчок». Для эфектнага вонкавага выгляду ў вячэрні час ровару дадалі дыёдную падсветку.
  4. На стварэнне такога ровара спатрэбіліся тры днi з наступнай мадэрнізацыяй. Укладанні ў стварэнне ровара — 0 рублёў.

Чытайце таксама:

«Чырвоная маланка». Гродзенец сам сабраў электрабайк за 6000 долараў

Нечакана: у Гродне ровараў больш, чым аўтамабіляў. Як ездзяць гродзенцы і чаму