У красавіку ў Гродна прыйшоў новы брэнд ровараў Foxter. Магазін з шырокай лінейкай ровараў, камплектуючых і аксесуараў адкрыўся ў ГЦ Kazzarma Mall на вуліцы Шчорса.

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч адным з першых пратэставаў новы магазін.

Што такое Foxter?

Амерыкана-кітайскі брэнд ровараў Foxter увайшоў на беларускі рынак у 2018 годзе. Якасць, сучасны дызайн і канкурэнтная цана дазваляюць кампаніі дынамічна развівацца. У Гродне ў фірмовай краме кампаніі прадстаўлены ўсе мадэлі ровараў, уключаючы і абмежаваныя версіі Limited Edition. Таксама ў бліжэйшы час будзе даступная функцыя зборкі ўласнага ровара.

Не толькі магазін, але і сэрвіс

У фірмовай краме ў наяўнасці вялікі выбар камплектуючых і аксесуараў. Таксама працуе сэрвіс ровараў: можна адрамантаваць і наладзіць ровар любога брэнда.

Адрас: Шчорса, 11а (ГЦ Kazzarma Mall)
Час працы: 10:00 — 21:00
foxter.by


ООО «Современные методы продаж»

УНП 591 033 296

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.