Паўднёвы рэлакс без арганізацыйнага хаосу: як атрымаць добры сэрвіс у Партугаліі

Як культурныя адрозненні ўплываюць на ваш адпачынак

Прыемна размаўляць з чалавекам, які частуе вас віном уласнай вытворчасці, шчыра ўсміхаецца і расказвае пра сямейныя традыцыі свайго бізнесу. Але ўжо значна менш прыемна, калі ён забываецца даслаць вам рахунак, блытае дзень браніравання або наогул з’язджае ва ўласны адпачынак, забыўшыся пра дамоўленасці з вамі.

Вы не раз маглі чуць такія стэрэатыпныя на першы погляд гісторыі пра падарожжы па поўдні Італіі, па Іспаніі або Партугаліі, дзе патрабавальныя турысты сутыкаліся з зусім іншым падыходам да часу. Тыповыя для Партугаліі выразы «amanhã» (заўтра) і «sem problemas» (няма праблем) на практыцы могуць азначаць «гэта зробяць калі-небудзь, але не сёння».

Такое бывае ў Паўднёвай Еўропе, якая славіцца сваёй філасофіяй «slow life». Тут да часу і змены планаў ставяцца больш гнутка, чым прывыклі многія падарожнікі з поўначы і ўсходу кантынента. Што казаць, смакаванне кавы ці гутарка з суседам могуць быць важнейшымі за дэдлайн! У якасці мясцовага каларыту гэта заварожвае, але калі гаворка ідзе пра арганізацыю адпачынку ці важнага мерапрыемства, хочацца не хвалявацца за дэталі.

Для чалавека, які звык шанаваць свой час і чакае звыклай для сябе паўночнай дакладнасці, такі расслаблены падыход можа сапсаваць нават самы прадуманы адпачынак. А калі вы спланавалі адпачынак цалкам самастойна, то і звярнуцца па дапамогу не будзе да каго.

Менавіта таму пры планаванні падарожжаў варта звярнуцца да прафесіяналаў. У выпадку арганізацыі адпачынку ў Партугаліі гэта кампанія MY PORTUGAL MOMENTS. Яна працуе не ў фармаце традыцыйнай турфірмы, а як DMC (Destination Management Company) — экспертная кампанія, якая забяспечвае планаванне і арганізацыю паездак або мерапрыемстваў у пэўным рэгіёне.

Дзе ў самастойнага вандроўніка ўзнікаюць непаразуменні і навошта патрэбны «перакладчык»?

У розных краінах могуць адрознівацца ўяўленні пра пунктуальнасць, дапушчальную гнуткасць і аб’ём папярэдніх узгадненняў. Гэта не азначае, што адзін падыход лепшы за іншы. Але паслуга можа расчараваць, калі кліент і выканаўца па-рознаму разумеюць словы «своечасова», «індывідуальна» або «ўсё ўключана». Тут і патрэбны «міжкультурны перакладчык» — арганізатар адпачынку.

«Пераклад» — гэта не толькі пра мову

Тэмп камунікацыі, спазненні, нечаканыя змены — нават калі вы размаўляеце з мясцовымі на адной мове, вам можа быць складана з-за іншага тэмпу жыцця, іншага разумення адказнасці і падыходу да планавання. Абазнаны ў мясцовых рэаліях спецыяліст дапаможа сапраўды эфектыўна камунікаваць з мясцовымі і «перакладаць» вашыя запыты з улікам мясцовага менталітэту.

«Пераклад» слова «прыватны»

Турыст можа пабачыць недзе абяцанне «private» экскурсіі і будзе лічыць, што гэта азначае:

  • удзел толькі яго сям’і або кампаніі і адсутнасць іншых наведнікаў;
  • магчымасць змяняць маршрут і час пад сябе;
  • трансфер ад гатэля;
  • уключанасць усіх дадатковых выдаткаў.

Для выканаўцы ж слова «private» можа азначаць толькі тое, што да групы не далучаць выпадковых людзей. Уваходныя білеты, трансфер, ежа і ўсё астатняе пры гэтым могуць аплачвацца асобна, а гнуткасці па маршруце і часе зусім не будзе.

Менавіта такія разыходжанні, якія можа прапусціць звычайны турыст, павінен заўважыць і ўдакладняць арганізатар адпачынку.

«Пераклад» дакладнага часу

Іншы прыклад — таймінг. Недастаткова напісаць, што яхта адплывае ў 18:00. Вам як турысту трэба высветліць месца пасадкі, колькасць гасцей, пытанне ежы і напояў, працягласць маршруту, умовы адмены і дзеянні пры неспрыяльным надвор’і, магчымыя альтэрнатывы.

Толькі так фраза «адплываем у 18:00» ператвараецца ў зразумелы сцэнарый. І зручна, калі яго для вас загадзя прыдумаў нехта іншы.

«Пераклад» гнуткасці

У адпачынку можа хацецца пакінуць месца для спантаннасці, але гэта не азначае поўнай адсутнасці плана — гэта азначае кіраваную гнуткасць. Добры арганізатар адпачынку загадзя вызначае, што можна змяніць у апошні момант і якія элементы прывязаныя да браніравання, колькі часу трэба на пераезды і дзе можна зрабіць паўзу, а таксама што рабіць у выпадку форс-мажораў.

Падчас адпачынку пра такія рэчы наўрад ці хочацца думаць самастойна.

А можа, «паўднёвая павольнасць» — гэта проста крыўдны стэрэатып?

Як і любы стэрэатып, уяўленне пра «паўднёвую павольнасць» спрашчае рэальнасць. Але даследаванні міжкультурных камунікацый паказваюць, што ў розных культурах сапраўды могуць па-рознаму ставіцца да часу і папярэдніх дамоўленасцяў. Даследчык Эдвард Хол апісваў культуры, у якіх расклад успрымаецца як жорсткае абавязацельства, і культуры з больш гнуткім стаўленнем да часу. І пераход ад адных да другіх ішоў акурат па лініі з поўначы на поўдзень.

Для жыхароў поўначы — Германіі, Скандынавіі, краін Балтыі — час лінейны, абмежаваны і з’яўляецца каштоўнасцю. А ў міжземнаморскіх культурах час гнуткі, а чалавечыя адносіны вышэйшыя за расклад. Умоўна, для нямецкага гіда таймінг — гэта закон. А калі партугальскі гід разгаварыўся з папярэднім кліентам, ён можа спазніцца да наступнага.

Таму на ўмоўнай поўначы нават надзейны і хуткі сэрвіс можа здавацца «сухім» і халодным. На поўдні ж сэрвіс вельмі цёплы і гасцінны, але можа быць часам хаатычны і непрадказальны.

Праз гэтыя асаблівасці кліент і выканаўца могуць шчыра па-рознаму разумець словы «своечасова» або «можна змяніць праграму». Задача арганізатара — не змяніць мясцовы менталітэт, а загадзя ўзгадніць умовы так, каб чаканні бакоў супадалі. То бок, быць тым самым «міжкультурным перакладчыкам».

Дарэчы, беларусы ў гэтых мадэлях недзе паміж поўначчу і поўднем. Мы цэнім гасціннасць і спантаннасць, але хочам звыклай для сябе адказнасці і прадказальнасці.

Чытайце таксама: Навошта звяртацца да трэвел-экспертаў пры стварэнні маршруту?

Дзе знайсці «культурнага перакладчыка» з паўднёвай на паўночную «мову»

У эпоху інтэрнэту здаецца, што такія культурныя адрозненні ўжо не адыгрываюць ніякай ролі. Любую паездку можна спланаваць за гадзіну праз стандартныя агрэгатары, якія аднолькавыя для ўсяго свету. І гэта сапраўды працуе для базавага фармату «пералёт + гатэль». Але калі вам патрэбна нешта больш складанае, самастойнае планаванне ператвараецца ў латарэю.

Складанае індывідуальнае падарожжа па Партугаліі цяжка сабраць праз стандартныя шаблоны: для гэтага неабходны жывыя лакальныя сувязі, веданне мясцовых прапановаў і, галоўнае, эксперты, здольныя кантраляваць працэсы ў рэжыме рэальнага часу. Вы ж не хочаце траціць свой адпачынак на вырашэнне раптоўна ўзніклых пытанняў па тэлефоне на ламанай англійскай мове.

Рашэнне для патрабавальнага кліента — даверыць справы тым, хто размаўляе з ім на адной мове не толькі лінгвістычна, але і ментальна. Менавіта такія трэвэл-эксперты працуюць у беларуска-партугальскай камандзе MY PORTUGAL MOMENTS.

Беларуская частка каманды выдатна разумее патрэбы кліентаў, якія шануюць свой час. Вам адкажуць цягам 24 гадзін і дапамогуць адаптаваць прапановы да вашых пажаданняў і бюджэту. Партугальскія ж эксперты каманды ведаюць краіну знутры. Яны ведаюць мясцовы турыстычны рынак і працуюць з сеткай партнёраў: гаспадарамі вілаў і вінадзельняў, капітанамі яхт, шэф-кухарамі і рамеснікамі. Гэта адкрывае доступ да паслуг, пляцовак і актыўнасцяў па-за масавымі платформамі. А яшчэ яны забяспечваюць тую шчырую гасціннасць і доступ да аўтэнтычных месцаў, якія немагчыма атрымаць «з вуліцы».

MY PORTUGAL MOMENTS выступае своеасаблівым «перакладчыкам» паміж паўднёвым расслабленым стылем жыцця і патрабаваннямі гасцей. Вы проста атрымліваеце асалоду ад акіяна, сонца і атмасферы slow travel, а арганізацыйныя пытанні застаюцца на баку каманды.

Сэрвіс у Лісабоне «пад ключ»: ад тэорыі да практыкі

Як на практыцы выглядае якасны сэрвіс у Лісабоне і наваколлі, калі за справу бярэцца міжнародная каманда? Уявіце, што вы хочаце правесці час па-за банальнымі турыстычнымі шаблонамі. Замест таго, каб спадзявацца на ўдачу, вы атрымліваеце гатовы сцэнарый паводле вашых патрабаванняў. Каманда MY PORTUGAL MOMENTS бярэ на сябе ўсе перамовы, лагістыку і кантроль якасці.

Вось некалькі прыкладаў таго, як працуюць іх кастамізаваныя праграмы ў сталічным рэгіёне:

  • Культурнае паглыбленне без мітусні: Замест таго, каб стаяць у доўгіх чэргах ці шукаць англамоўных майстроў, вы накіроўваецеся на загадзя запланаваны майстар-клас па размалёўцы азулежу. Для сям’і або кампаніі можна арганізаваць яго прыватна, каб да ўдзельнікаў не далучалі іншых гасцей. Тады ўсе матэрыялы і атмасфера аўтэнтычнай майстэрні будуць падрыхтаваны выключна для вас. І ніякіх выпадковых груп, створаных з незнаёмцаў.
  • Смакі партугальскай сталіцы: Каб не трапіць у турыстычныя пасткі з пасрэднай ежай, для вас распрацавалі гастранамічны тур па Лісабоне. Вы наведаеце рынак і пакаштуеце традыцыйныя стравы, а пры жаданні зможаце працягнуць знаёмства з кухняй Партугаліі на кулінарным майстар-класе або на капінгу кавы (Партугалія вядомая сваёй кававай традыцыяй).
  • Заход сонца па вашым раскладзе: Рамантычны вечар або сустрэча ў нефармальнай атмасферы праходзяць на борце прыватнай яхты ў Лісабоне. Каманда дапамагае загадзя ўзгадніць час, месца пасадкі, склад паслугі і магчымыя змены праз вецер або прылівы. А вы атрымліваеце задавальненне ад прагулкі на хвалях ракі Тэжу.

Такі падыход працуе як для індывідуальных падарожнікаў, так і для карпаратыўных кліентаў. Незалежна ад таго, ці патрэбна вам арганізацыя сямейнага адпачынку на віле, ці правядзенне стратэгічнай бізнес-сесіі для каманды «пад ключ», лакальныя эксперты бяруць працэс на сябе.

Міжнародная каманда MY PORTUGAL MOMENTS патрэбная не для таго, каб змяніць партугальскі рытм жыцця. Яна дапамагае пакінуць гэты рытм часткай адпачынку, а не ператварыць яго ў праблемы з браніраваннямі, таймінгам і неўзгодненымі чаканнямі.

Дзе знайсці MY PORTUGAL MOMENTS

Каб азнаёміцца з усімі магчымасцямі кастамізаванага адпачынку і паглядзець поўны каталог паслуг, пераходзьце на старонку MY PORTUGAL MOMENTS.

Таксама рэгулярна абнаўляецца блог з каштоўнымі парадамі ад лакальных экспертаў, якія дапамогуць вам спланаваць ідэальную вандроўку.

Каб заўсёды мець пад рукой свежыя ідэі для актыўнасцяў у гэтай краіне, падпішыцеся на сацыяльныя сеткі: