ААТ “Лідскае піва” абвяшчае конкурс у гонар 100-годдзя брэнда беларускага квасу. Аўтары 10 самых натхняльных гісторый пра сям’ю атрымаюць ад «Лідскага квасу» генеалагічнае даследаванне свайго сямейнага роду. Зарэгістравацца на ўдзел можна да 31 жніўня.

«Лідскі квас» мае глыбокія гістарычныя карані і непарыўна звязаны з гісторыяй людзей, якія жывуць у Беларусі, – кажа генеральны дырэктар кампаніі Аўдрыус Мікшыс. – 100 гадоў – салідны ўзрост для брэнда, які па-ранейшаму не губляе сваёй актуальнасці і папулярнасці. Упэўнены, цікавасць да натуральных, здаровых напояў, якая расце ў свеце, будзе гэтаму толькі садзейнічаць.

Каб удзельнічаць у конкурсе, трэба пакінуць заяўку на сайце lidskijkvas.by. Апішыце гісторыю сваёй сям’і, успомніўшы самыя незвычайныя факты і яркіх прадстаўнікоў роду. Раскажыце, чаму хочаце стварыць генеалагічнае дрэва разам з «Лідскім квасам», і прымацуйце адзін або некалькі сямейных фотаздымкаў. Пераможцамі стануць аўтары 10 самых натхняльных гісторый. Для іх брэнд сумесна з гісторыкамі Нацыянальнага архіва правядзе генеалагічнае даследаванне і створыць сямейнае дрэва да 5-га калена. Усе астатнія ўдзельнікі змогуць скарыстацца адмыслова створанай формай, каб сабраць і аформіць фатаграфіямі дрэва свайго роду самастойна. Пераможцы будуць абвешчаныя ў 2 этапы: першыя пяць – 26 ліпеня, другая пяцёрка – 11 верасня.

Чытайце таксама: Адзін з найбуйнейшых беларускіх музычных фестываляў адмянілі

Першая партыя «Лідскага квасу» была выраблена ў Лідзе ў 1920 годзе, які можна лічыць кропкай адліку брэнда і пачаткам прамысловай вытворчасці квасу на тэрыторыі Беларусі ў цэлым. За сваю 100-гадовую гісторыю «Лідскі квас» перажываў самыя розныя этапы: ад выпуску прадукцыі ў небывалых аб’ёмах (у 1939-м завод працаваў на поўную магутнасць, выпускаючы, акрамя традыцыйнага хлебнага, яшчэ і журавінавы квас), да сур’ёзных скарачэнняў вытворчасці пасля распаду Савецкага Саюза. «Лідскі квас» – прадукт натуральнага бражэння, які першым пачалі выпускаць у ПЭТ-бутэльках, што аўтаматычна вывела прадукт з разраду сезонных, якія прадаюцца толькі ў бочках напояў. Сёння ён адзін з нямногіх, хто штогод выпускае сезонныя навінкі на аснове ўсё таго ж традыцыйнага квасу з векавой экспертызай.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да мэнэджаркі па карпаратыўных камунікацыях Надзеі Звонік (+375 29 6464869, email [email protected])