Былы вакаліст гурта Dzieciuki Павел Trabl стварыў уласны праект — MORA HERADOTA. 4 траўня музыкант выпусціў першы кліп — на песню «Julia».

— Канцэпцыя праекта — скрытасць і туманнасць. Кожны можа трактаваць, як яму хочацца, — кажа Павел. — Мне б вельмі не хацелася навязваць сваё бачанне. Думаю, усё будзе больш зразумела пасля выхаду кліпа.

Павел кажа, што стыль музыкі можна ахарактарызаваць як індастрыял. Над першым трэкам ён працаваў з сябрам Аляксандрам Кузасам. У будучыні ў праекце будуць прымаць удзел і іншыя музыкі.

Сачыць за гуртом можна ў фэйсбуку, інстаграме і ютубе.

Павел Trabl не выступаў з гуртом Dzieciuki з лета 2018 года. Тым не менш, ён працаваў з імі над альбомам «Радыё «Harodnia». Замест Паўла ў гурт прыйшоў Уладзіслаў Бернат.

Раней лідар гурта Алесь Дзянісаў прасіў не параўноўваць музыкантаў, бо кожны з іх самабытны. Ён называе сыход Паўла цяжкай стратай. Прычыны яго сыхода не агучваліся. Музыканты засталіся сябрамі і не падзялялі спадчыну гурта.

Чытайце таксама:

Dzieciuki далі першы сольны канцэрт у Гродне і сабралі 200 наведвальнікаў

Гродзенскія Dzieciuki выступілі ў Вільні. Глядзі, як гэта было

Dzieciuki прэзентавалі новы альбом «Радыё Harodnia». Аўдыё

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life