У сеціве з’явіўся новы альбом гурта Dzieciuki «Радыё Harodnia». У ім 12 песень, сярод іх песня на верш Уладзіміра Караткевіча і дзве — на вершы Алеся Чобата.

Як расказаў перад прэзентацыяй Алесь Дзянісаў, музыкі эксперыментавалі са стылямі: «Напрыклад, адна з песень прыбліжаная па стылі да хардкор-панка, але потым ідзе пераход у вальс». Альбом запісаны як радыеэфір, гэта яднае песні паміж сабой.

soundcloud.com/tuzinhitou/sets/dzieciuki-radyjo-harodnia-2019

На адну з песень гэтага альбома вясной выйшаў кліп.