Былы вакаліст гурта Dzieciuki Павел Trabl стварыў уласны праект – MORA HERADOTA. 4 траўня музыкант выпусціў першы кліп – на песню “Julia”.
– Канцэпцыя праекта – скрытасць і туманнасць. Кожны можа трактаваць, як яму хочацца, – кажа Павел. – Мне б вельмі не хацелася навязваць сваё бачанне. Думаю, усё будзе больш зразумела пасля выхаду кліпа.
Павел кажа, што стыль музыкі можна ахарактарызаваць як індастрыял. Над першым трэкам ён працаваў з сябрам Аляксандрам Кузасам. У будучыні ў праекце будуць прымаць удзел і іншыя музыкі.
Сачыць за гуртом можна ў фэйсбуку, інстаграме і ютубе.
Павел Trabl не выступаў з гуртом Dzieciuki з лета 2018 года. Тым не менш, ён працаваў з імі над альбомам “Радыё “Harodnia”. Замест Паўла ў гурт прыйшоў Уладзіслаў Бернат.
Раней лідар гурта Алесь Дзянісаў прасіў не параўноўваць музыкантаў, бо кожны з іх самабытны. Ён называе сыход Паўла цяжкай стратай. Прычыны яго сыхода не агучваліся. Музыканты засталіся сябрамі і не падзялялі спадчыну гурта.





