У Беларусі будуць паэтапна пераводзіць назіранне за «кантактамі 1-га ўзроўню» хворых на каранавірусную інфекцыю са стацыянарнага на амбулаторны этап з улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча і магчымасці самаізаляцыі.
Пра гэта паведамляе officelife.media са спасылкай на загад Міністэрства аховы здароўя ад 8 красавіка, які трапіў у распараджэнне рэдакцыі. Па сутнасці, гэта азначае, што такіх людзей не будуць шпіталізаваць, а будуць пакідаць у самаізаляцыі.
Пры немагчымасці самаізаляцыі «кантактаў 1-га ўзроўню» будуць накіроўваць у кантактныя цэнтры.
Да гэтага часу ў Беларусі «кантактаў 1-га ўзроўню» змяшчалі ў бальніцу, а ў кантактных цэнтрах знаходзіліся толькі «кантакты 2-га ўзроўню». Тыя «кантакты 1-га ўзроўню», якія ўжо знаходзяцца ў шпіталях, там і застануцца (калі не будзе рэзкага наплыву заражаных).
«Кантакты 1-га ўзроўню» — гэта людзі, якія непасрэдна кантактавалі з заражанымі COVID-19. «Кантакты 2-га ўзроўню» непасрэдна з інфіцыраванымі не кантактавалі, а толькі з «кантактамі 1-га ўзроўню».
Пастановай Саўміна ад 8 красавіка ўрад вызначыў, хто павінен прытрымлівацца самаізаляцыі і што пагражае за парушэнне такога рэжыму, піша t*t.by.
На самаізаляцыю павінны быць змешчаны грамадзяне Беларусі, замежнікі і асобы без грамадзянства ў наступных выпадках:
Тым, хто адправіцца на самаізаляцыю, уручаць патрабаванне аб захаванні правіл. Людзям на гэты перыяд будзе выдадзены ліст непрацаздольнасці, калі за іх, а таксама імі самімі выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўнёскі.
Калі чалавек парушыць патрабаванні пра самаізаляцыю, то дапамога па часовай непрацаздольнасці будзе прызначана ў памеры 50 працэнтаў ад належнага па заканадаўстве. Тэрміны знаходжання грамадзян у самаізаляцыі могуць быць падоўжаны па рашэнні лекараў.
У самаізаляцыі людзі абавязаны:
У пастанове прадстаўлена форма патрабавання аб захаванні правіл паводзін, якое абавяжуць падпісаць тых, хто захварэў, і кантакты.
«Непадпарадкаванне гэтаму патрабаванню, невыкананне іншых санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў цягне прыцягненне да адміністрацыйнай (штраф да 50 базавых велічынь [1350 рублёў] або адміністрацыйны арышт) альбо крымінальнай (аж да пазбаўлення волі) адказнасці», — удакладняе дакумент.
Акрамя гэтага, тым, хто парушыў 14-дзённы рэжым самаізаляцыі па прыездзе з краін з зарэгістраванымі выпадкамі інфекцыі COVID-19 у пунктах пропуску праз мяжу адмаўляюць у паўторным выездзе, паведамляе grodnonews.by. Гэта вызначана сумеснай пастановай Міністэрства аховы здароўя, МУС і Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, 9 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі дасягнула 1486, з іх памерлі 16 чалавек, ачунялі 139 пацыентаў.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…