Каля будынка былой пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» 9 красавіка ўсталявалі абмежавальнікі. Раней жыхары суседняга дома не раз выкладвалі ў інтэрнэт фатаграфіі і відэа з парушэннем паркоўкі ў гэтым месцы.

На звароты жыхароў вуліцы адрэагавалі гарадскія службы, яны абмежавалі ўезд аўтамабіляў да будынка.

Нагадаем, ноччу пешаходная пляцоўка на Маставой ператваралася ў вялікую паркоўку. Аўтамабілі ламалі дрэвы і слупы, гучная музыка перашкаджала людзям спаць. Цяпер гэта не так актуальна: шумныя ўстановы, такія як «Мята», «Гранат» і суседнія скарацілі час працы ці наогул зачыніліся.

Фотафакт: Моставую загарадзілі ад парушальнікаў паркоўкі
Так яшчэ нядаўна ноччу выглядала вуліца Маставая.

Чытайце таксама: Таксисты и не только. Почему по пешеходной Мостовой все чаще ездят на авто?
Фотафакт: Моставую загарадзілі ад парушальнікаў паркоўкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life