Гродзенскія фанаты 29 сакавіка на матчы «Нёман» — «Віцебск» правялі перформанс у падтрымку заўзятараў усяго свету, а таксама выступілі супраць каранавіруса.

Нягледзячы на ​​пандэмію, чэмпіянат Беларусі па футболе ніхто не адмяняў. Ён праходзіць згодна з календаром і ў прысутнасці гледачоў на стадыёне.

«Беларусь сёння адзіная краіна, дзе гледачы могуць прыйсці на футбол і заўцець за любімую каманду, — распавядае адзін з лідараў фан-руху „Нёмана“ Павел. — Афіцыйна ў нас каранцін не аб’яўлены, таму мы спакойна прыходзім на стадыён. Мы зрабілі на сектары невялікі перформанс у падтрымку ўсіх заўзятараў, якія вымушаныя сёння сядзець дома. Таксама мы хочам паказаць свой пратэст супраць гэтага каранавіруса. Супраць гэтай брыдоты, якая ўзяла ўсю нашу планету. Свет перажыў шмат праблем і гэтую перажывем таксама. Галоўнае — заставацца людзьмі і верыць у светлую будучыню. Увесь свет — трымайцеся, мы з вамі. Сёння мы заўзеем за ўсіх вас».

У другім туры «Нёман» абыграў «Віцебск» з лікам 2:0. На матчы прысутнічала 750 чалавек.

Фанаты "Нёмана" правялі перформанс у падтрымку ультрас усяго свету Фанаты "Нёмана" правялі перформанс у падтрымку ультрас усяго светуФанаты "Нёмана" правялі перформанс у падтрымку ультрас усяго свету Фанаты "Нёмана" правялі перформанс у падтрымку ультрас усяго свету

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life