Падапечныя Ігара Кавалевіча абыгралі «Віцебск» — 2:0. Матч праходзіў у Гродне 29 сакавіка.

Назіраць за гульнёй супернікаў на гродзенскі стадыён прыйшло ўсяго некалькі сотняў чалавек. На такую нізкую наведвальнасць сустрэчы паўплывала пандэмія каранавіруса. Беларусь, сёння адзіная краіна ў Еўропе, дзе яшчэ праводзяць нацыянальны чэмпіянат па футболе.

Свае галы «Нёман» забіваў пасля перапынку. Спачатку армянскі легіянер гродзенцаў Кадымян на 51-й хвіліне скарыстаўся памылкай суперніка і моцным ударам патрапіў у вароты «паўночнікаў», а праз 7 хвілін ужо грузінскі абаронца Кантарыя павялічыў лік у матчы. Ён рэалізаваў адзінаццаціметровы ўдар.

У выніку ўпэўненая перамога «Нёмана» і першыя тры ачкі ў чэмпіянаце.

«Неман» — «Віцебск» — 2:0

Пасля двух тураў гродзенцы займаюць 7-е месца ў турнірнай табліцы. Свой наступны матч «Нёман» правядзе 4 красавіка ў Салігорску, дзе сустрэнецца з «Шахцёрам».