нерухомасць у Гродне

Такі запіс гродзенскія фанаты пакінулі ў афіцыйнай суполцы ў ВКонтакте вечарам 31 сакавіка.

«Мы, фанаты ФК Нёман, хочам звярнуцца да ўсіх актыўных суппортэраў і заўзятараў краіны. Мы ўсведамляем, што нам «хто-та урот», і ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне мы спыняем наведванне як гасцявых, так і хатніх матчаў нашай каманды.

Такое рашэнне даецца не проста, нам цяжка пакідаць каманду без падтрымкі, але зараз усё ж галоўнае гэта здароўе нашых грамадзян.

Заклікаем да гэтага ўсе фанацкія рухі Беларусі. Давайце застанемся дома, знізім рызыкі, звязаныя з распаўсюджваннем каранавіруса, засцеражом сябе і сваіх блізкіх.

Таксама заклікаем АБФФ пад кіраўніцтвам Базанава нарэшце набрацца смеласці і прыпыніць ЧБ, як гэта зрабілі ва ўсім астатнім свеце. Усім жадаем здароўя, не хварэйце! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!"

Нагадаем, у нядзелю 29 сакавіка гродзенскія фанаты на хатнім матчы супраць «Віцебска» правялі перформанс у падтрымку ўльтрас усяго свету.