Выставу ў Цэнтры гарадскога жыцця рыхтавалі адмыслова да Дня Волі, які адзначаецца ў Беларусі 25 сакавіка.

На выставе прадстаўлены архіўныя здымкі са святкаванняў Дня Волі ў розныя гады ў Гродне. У якасці бонуса можна пабачыць працы мастака Сяргея Грыневіча.

Панарамная здымка Івана Цыркуновіча

Святкаванні з нагоды 102-іх угодак БНР пачаліся раніцай 25 сакавіка. Грамадскія актывісты ў дворыку на Кірава, 3 зачыталі ўстаўную грамату Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванні працягнуцца ў Гродне цягам дня. У гэты дзень актывісты плануюць ускласці кветкі да магілаў вядомых беларусаў. А вечарам пройдзе святочны канцэрт у Мінску, за якім гродзенцы змогуць сачыць анлайн.

Глядзі выставу на 360-панараме

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам “Твой стыль”. У канцы 2018 выдаў кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”, дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930-40-я гады.