Навіны

На вежу Старога замка паставілі купал. Глядзіце, як гэта выглядае

На ўязную вежу Старога замка ў Гродне 4 сакавіка паднялі купал.

Стварэнне купала ўязной вежы Старога замка — адна тых тэм у рамках рэканструкцыі замка, якія больш за ўсё абмяркоўваліся ў 2019 годзе. Купал распрацоўвалі беларускія спецыялісты з улікам меркавання польскіх калег.

Спачатку меркавалася, што купал будзе круглым, бо такая форма бачная на гравюры Макоўскага 1600 г. Аднак гісторыкі раскрытыкавалі гэтае рашэнне — такія купалы ў нашым рэгіёне ніколі не выкарыстоўваліся. Таму купалу было вырашана надаць форму цыбуліны. У будучыні на купале з’явіцца шпіль.

Дыяметр новага купала — каля 6 м, вышыня — 8 м. Сталёвы каркас з драўляным лачаннем абшыты спецыяльнай дахавай меддзю, пакрытай тонкім пластом волава. Будаўнікі абяцалі, што з часам дах пацямнее і будзе выглядаць так, як у даўніну.

Навошта там наогул купал?

Купал бачны на гравюры Томаша Макоўскага 1600 г. Але выява яго, як і ўсяго замка, вельмі схематычная. Да нашага часу арыгінальны купал не захаваўся. Магчыма, ён быў знішчаны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654−1667 гадоў, калі Гродна было моцна зруйнавана.

Цяперашнюю форму стварылі ў выніку абʼяднання варыянту навуковага кіраўніка Старога замка Уладзіміра Бачкова і польскага навукоўца з Вроцлава Зыгмунта Луневіча, які займаецца купаламі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025