У Гродне 2 сакавіка прайшоў марш гродзенскай міліцыі, прымеркаваны да 103 гадавіны беларускіх праваахоўных органаў. Традыцыйна дзеючыя супрацоўнікі міліцыі прайшлі маршам ад плошчы Савецкай да будынка УУС Гродзенскага аблвыканкама. Па шляху калона ўсклала ў парку Жылібера кветкі да помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беларуская міліцыя 4 сакавіка адзначыць 103 гадавіну існавання. Сучасная беларуская міліцыя пераняла савецкую традыцыю і лічыць датай свайго ўзнікнення 4 сакавіка 1917 году.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life