Свята з нагоды Масленіцы прайшло ў Пышках у суботу 29 лютага. Для гасцей падрыхтавалі культурна-спартыўнае свята, на якім кожны мог сабе знайсці занятак. Каб сагрэцца і падсілкавацца, гродзенцам прапаноўвалі гарачую гарбату, салдацкую кашу і бліны.

Уздоўж «Сцежкі здароўя» свае пляцоўкі разгарнулі розныя прадпрыемствы, установы адукацыі і спартыўныя клубы. Сюрпрызам для гараджан стала мядзведзіца на пляцоўцы «Молочного Мира». Кожны жадаючы мог з ёй сфатаграфавацца. Жывёліну прывезлі з мінскага цырка спецыяльна на гродзенскую Масленіцу.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life