З-за рамонту і будаўніцтва з 9.00 26 лютага па 18 сакавіка ліквідуюць прыпынак «Вуліца Сацыялістычная» ў напрамку вул. Карбышава, паведамляе grodnonews.by.
Таксама з-за рамонту з 9.00 20 лютага па 12 сакавіка ліквідуецца прыпынак «Вуліца Сацыялістычная» ў напрамку вул. Кірава. Закрыюць для руху і ўчастак вуліцы Вялікай Траецкай з 9.00 2 сакавіка да 24.00 30 красавіка. Рамонт будзе на ўчастку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Віленскай. Зменяцца маршруты тралейбусаў і маршрутак.
З 10 лютага ўжо закрылі стаянку па вуліцы Дамініканскай, за крамай «Абухоўскі». Гэта звязана з заменай камунікацый на Вялікай Траецкай.