24 лютага ў 18.06 паступіла паведамленне, што на агароджы балкона пятага паверха шматпавярхоўкі па вуліцы Саламенкоўскай ў Гродне вісіць і трымаецца рукамі за агароджу мужчына, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

МНС прыехалі, разгарнулі «куб жыцця» і высунулі аўталесвіцу. Мужчына абапёрся на прыступку лесвіцы і перабраўся праз агароджу на балкон. З яго слоў, сіл самастойна падняцца назад было недастаткова.

Расследаванне абставінаў праводзіць РАУС Кастрычніцкага раёну г. Гродна.