У ноч з 12 на 13 лютага колькасць захварэлых на вірус COVID-19 рэзка падскочыла. Паведамляюць пра 60 тысяч інфікаваных на раніцу чацвярга, гэта значыць прыкладна 15 тысяч заражаных за суткі. У Хубэй ў сераду зарэгістравана 242 смерці - пакуль самы высокі паказчык за суткі, піша bbc.com.
216 смерцяў за апошнія суткі зафіксавалі ў правінцыі Ухань, з якой і пачалося распаўсюджванне каранавірусу, піша euroradio.fm. Усяго з сярэдзіны студзеня 2020 памерлі 1310 чалавек. Кітайскія ўлады тлумачаць згаданы скачок укараненнем новага метаду дыягнаставання.
Чытайце таксама: Медики: что будем делать в случае коронавируса
Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэісус яшчэ ў сераду папярэджваў, што прагназаваць канец эпідэміі рана. СААЗ паведамляе, што навукоўцы працуюць цяпер над чатырма рознымі вакцынамі.