З’явілася відэа з незвычайнай выставы-перформансу, якая адбылася ў Гродне 7 лютага ў кавярні АВАКАВА.

Імпрэзу падрыхтавалі мастачкі Ніна Паўловская, Аліцыя Тодрык і Наталля Салама. Тры танцоры — Даша Іванова, Мікалай Вілімовіч і Ігар Жамойда — выступілі пры ўльтрафіялетавым святле, пакрытыя флюарэсцэнтнай фарбай і малюнкамі. Па словах аўтарак, перформанс быў прыдуманы, каб выклікаць ў гледача яркія эмоцыі і ўражанні, якія не так проста знайсці у паўсядзённым жыцці.

Выстава і арт-праект былі разлічаны толькі на адзін вечар. Меркаваннем мастачак, гэта мае нагадаць гледачам пра хуткаплыннасць часу і каштоўнасць кожнага імгнення.

Аўтар видэа — гродзенскі відэограф Андрэй Ломаў.