Перфоманс, выстава ці арт-праект? Каб зразумець, што падрыхтавалі тры гарадзенскіх мастачкі на вечар 7 лютага ў кавярні АВАКАВА, гэта было трэба пабачыць. За гадзіну да пачатку прадстаўлення Hrodna.life ўдалося сустрэцца з удзельнікамі шоў, а пасля і паздымаць сам перфоманс.

Мастачак Ніну Паўловскую, Аліцыю Тодрык і Наталлю Салама аб’ядноўвае агульнае бачанне свету і жаданне ім падзяліцца. Па іх словах, перфоманс быў прыдуманы, каб выклікаць ў гледача яркія эмоцыі і ўражанні, якія не так проста знайсці у паўсядзённым жыцці.

“У цемры яны будуць свяціцца”. Глядзіце, як мастачкі малююць на людзях

Дзеля гэтага ў справу пайшло ўсё: фатаграфіі, жывапіс і танец. Карціны і фатаграфіі заранёў размясцілі ў прасторы кавярні. А працу над «жывымі палотнамі» пачацлі незадоўга да прадстаўлення.

Пакуль танцорку Дашу Іванову «фарбуюць», яна распавядае, чаму пагадзілася на прапанову мастачак: «Артысты заўсёды авантурысты. А гэта ж авантура! Усё ідзе нармальна», — кажа яна. — Толькі пэндзлік казычацца."

“У цемры яны будуць свяціцца”. Глядзіце, як мастачкі малююць на людзях

«Гэта таму, што сінтэтыка, — тлумачыць Ніна, — мы свае мадэлі беражом».

Аліцыя тым часам пакрывае фарбай Мікалая Вілімовічача, а Ігар Жамойда яшчэ чакае сваёй чаргі. На ўсіх танцораў, па разліках мастачак, павінна хапіць літра фарбы. «Мы не настолькі вялікія,» — жартуюць артысты.

“У цемры яны будуць свяціцца”. Глядзіце, як мастачкі малююць на людзях

Асаблівасць фарбы ў тым, што яна флюарэсцэнтная. Калі ў зале выключаць лямпы і ўключаць ультрафіялетавае асвятленне, яна пачне свяціцца.

“У цемры яны будуць свяціцца”. Глядзіце, як мастачкі малююць на людзях

Асаблівасць фарбы ў тым, што яна флюоресцентная. Калі ў зале выключаць лямпы і ўключаць ультрафіялетавае асвятленне, яна пачне свяціцца. Тады тры танцуючых фігуры выканаюць для гледачоў танец «Смага вады.»

Выстава і арт-праект разлічаны толькі на адзін вечар. Меркаваннем мастачак, гэта мае нагадаць гледачам пра хуткапляннасць часу і каштоўнасць кожнага імгнення.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life