Гродзенская міліцыя просіць дапамогі ў вышуку машыны таксі для раскрыцця асабліва цяжкага злачынства. Верагодна, гэта звязана са справай аб забойстве бізнэсмэна Аляксандра Прасняка, аднаго з устаноўцаў пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», уладальніка нерухомасці.
14 студзеня ў перыяд часу з 22:15 да 22:30 па вуліцы Суворава ў кірунку КПП Брузгі ехала невызначаная машына таксі. Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама просіць выйсці на сувязь кіроўцу машыны і магчымых яго пасажыраў.
Просьба патэлефанаваць па тэлефонах: 79−70−20, 79−70−21 або па кароткім нумары 102. Ваша інфармацыя неабходная для раскрыцця асабліва цяжкага злачынства. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца! — удакладняюць у УУС.
Чытайце таксама: Что в деревне под Гродно говорят об убийстве бизнесмена Александра Пресняка
Аляксандра Прасняка застрэлілі ўвечары 14 студзеня каля яго дома ў вёсцы Чахаўшчызна пад Гродна. Невядомы застрэліў бізнэсмэна проста ў машыне, стрэлам у галаву. Цела 55-гадовага мужчыны знайшлі ўначы.