Аддзел УС Кастрычніцкага раёна г. Гродна высвятляе асобу жанчыны, якая памерла на месцы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 23 лістапада 2019. Гэта здарылася прыкладна ў 19.00 гадзін насупраць дома № 2 па вул. Індурская шаша ў г. Гродна.

Міліцыя апублікавала апісанне жанчыны: на выгляд 45−50 гадоў, рост каля 165−170 см., валасы кароткія цёмнага колеру. Была апранута: на шыі абматаная хустка ружовага колеру ў палоску ружовых тонаў з махрамі на двух процілеглых баках, куртка тэкстыльная ружовага колеру ніжэй за пояс, швэдар шэра-зялёнага колеру, майка белага колеру з доўгім рукавом і сіне-шэра-чорным малюнкам, штаны чорнага колеру, чаравікі чорнага колеру са светлай падэшвай.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома аб загінулай, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефонах: 8−0152−797 805, 8−0152−797 997, 8−015−797 896 або 102.