У чацвер 16 студзеня ў “Цэнтры гарадскога жыцця” пройдзе прэзентацыя новай кнігі Руслана Кулевіча “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”. Таксама на прэзентацыі пройдзе выстава старых фотаздымкаў і сустрэча з героямі кнігі.
16 студзеня – роўна год як журналіст Hrodna.life прэзентаваў сваю першую кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”. Зараз выходзіць другі зборнік з успамінамі старажылаў. Гісторыі для новай кнігі Руслан збіраў на працягу ўсяго 2019 года. На прэзентацыі ён пакажа старыя фатаграфіі з сямейных архіваў гродзенцаў. Чакаюцца на прэзентацыі і героі кнігі.
У кнігу “Гісторыі з гродзенскіх вуліц” увайшло амаль у два разы больш гісторый, чым у папярэднюю – усяго 27. Самы ўзроставы герой зборніка ўспамінаў – Ніна Снічыч, 1923 года нараджэння.
https://www.instagram.com/p/B4HrvZqn12z/
На прэзентацыі чакаецца сустрэча з героямі кнігі, яны падзеляцца сваімі гісторыямі з жыцця Гродна 1930-40-х гг.
Прэзентацыя пройдзе 16 студзеня ў “Цэнтры гарадскога жыцця” на Кірава, 3. Пачатак у 19:00.


