У Гродне хочуць пабудаваць яшчэ адзін шклозавод. Ідзе грамадскае абмеркаванне

Другі завод па вытворчасці шкляной тары збіраюцца пабудаваць у Гродне. Новы завод патрэбны, бо ў Беларусі расце попыт на экалагічную ўпакоўку, а дзейнае шкляное прадпрыемства не можа пашырацца. Праект выстаўлены на грамадскае абмеркаванне.

Новую шкляную вытворчасць плануе пабудаваць ААТ «Гродзенскі шклозавод» на тэрыторыі прамысловай зоны «Аульс». Цяперашняе прадпрыемства знаходзіцца ў цэнтры горада і не можа нарошчваць вытворчыя магутнасці. У іх планах — наладзіць у Гродне вытворчасць карычневай піўной бутэлькі аб’ёму 0,5 літра, стандартнай і палегчанай вагі. Тут збіраюцца вырабляць больш за 240 мільёнаў бутэлек на год, піша grodno24.com.

Зараз справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) новай шкляной вытворчасці выстаўлена на грамадскае абмеркаванне. Калі праект будзе зацверджаны, новую лінію па вытворчасці шкляной тары ў «Аульс» пачнуць будаваць у гэтым годзе. Тэрмін будаўніцтва — 2,5 года.

Новую шкляную вытворчасць плануе пабудаваць ААТ «Гродзенскі шклозавод» на тэрыторыі прамысловай зоны «Аульс».

Азнаёміцца з дакументацыяй АУНА можна на сайтах Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага шклозавода, у іх адрас прымаюцца заўвагі і прапановы. Абмеркавання завершацца 7 лютага гэтага года. Калі гараджане хочуць правесці сход па абмеркаванні праекта, трэба да 22 студзеня накіраваць заяву ў Гродзенскі гарвыканкам на адрас: 230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1, Рэспубліка Беларусь ці электроннай пошце gorisp@gorod.grodno.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025