Дом на Валковіча, 23 называюць аварыйным і не маючым гістарычнай каштоўнасці. Пра знос дома напісалі «Гродзенская праўда», «Гродна Плюс» і «Вячэрні Гродна».
«Гродзенская праўда»: «Так званыя абаронцы»
«Знесены дом па вуліцы Валковіча ў Гродне не з’яўляўся гістарычнай каштоўнасцю, але затое быў аварыйна небяспечным», — такі загаловак даў тэксту Мікалай Шлык, журналіст «Гродзенскай праўды».
«Што мог уяўляць сабой драўляны двухпавярховы будынак, узведзены ў так званым Новым свеце Гродна ў 1905 годзе? Якія-такія ў яго гістарычныя каштоўнасці? За наступныя гады яго гаспадары без дазволу „прыляпілі“ да дома некалькі самавольных цагляных прыбудоў, ад якіх яго выгляд стаў, шчыра кажучы, засмучваючым», — сцвярджае журналіст.
У 2018 годзе будынак, які даўно пуставаў, перадалі КУП «Гродзенскі цэнтр нерухомасці». У пачатку 2019 года дом абследавалі. Камісія прызнала яго аварыйна небяспечным і рэкамендавала знос, аднаўляць будынак у першапачатковым выглядзе камісія палічыла немэтазгодным. 26 сакавіка гарвыканкам даручыў распрацаваць дакументацыю на знос. Шлык звяртае ўвагу, што некалькі гадоў таму Навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры разглядала прапанова ўнесці дом у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але вырашыла, што ён гэтага не заслугоўвае.
В пример он приводит дом № 22 по улице Карла Маркса. Он также долго пустовал и разрушался. В итоге новый владелец — «Гродноэнерго» — просто снес его и построил похожий на него новодел.
По информации «Гродзенскай праўды», участок на Волковича могут выставить на аукцион или же там появится небольшая зона отдыха.
«Інакш думаюць так званыя абаронцы культурнай спадчыны Гродна, якія зладзілі пікет падчас зносу пабудовы. Як правіла, падымаючы шум, яны і словам не абмовіліся, колькі будынкаў у гістарычным цэнтры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, былі адноўлены, а некаторыя з іх нават зносіліся з- за немагчымасці захавання, а потым аднаўляліся ў гістарычным абліччы», — піша аўтар.
У прыклад ён прыводзіць дом № 22 па вуліцы Карла Маркса. Ён таксама доўга пуставаў і разбураўся. У выніку новы ўладальнік — «Гроднаэнерга» — проста знёс яго і пабудаваў падобны да яго навабуд.
Паводле інфармацыі «Гродзенскай праўды», участак на Ваўковіча могуць выставіць на аўкцыён або там з’явіцца невялікая зона адпачынку.
«Гродна Плюс»: правільна — спачатку знесці, а потым аднавіць?
«Дом на рагу вуліц Валковіча і 17 Верасня ў Гродне ў чацвер раніцай пачалі зносіць. Гэта выклікала незадаволенасць некаторых гродзенцаў, якія імкнуліся прыцягнуць увагу да дома і настойвалі, што яго зносіць нельга. Аднак гарадскія ўлады патлумачылі - калі б існаваў варыянт „не зносіць“ — яны б яго выкарысалі. Але, на жаль, гэты стары дом пабудовы пачатку мінулага стагоддзя пакідаць у такім выглядзе было проста нельга — небяспечна», — распавядае «Гродно Плюс».
Далей канал паўтарае сказанае ў «ГП»: будынак адсялілі і вызначылі для зносу, а Міністэрства культуры прыняло рашэнне, што дом — не гісторыка-культурная каштоўнасць.
«Так, выглядаў ён каларытна — вялікі, драўляны, па-майстэрску ўпрыгожаны. Аднак за доўгі час ён прыйшоў у трухлявы стан і яго не маглі рэалізаваць нават праз аўкцыён — з-за аварыйнасці», — паведамляе канал. Насамрэч, прадаваць яго праз аўкцыён нават і не спрабавалі.
«Гродна Плюс» прыводзіць словы дырэктара Гродзенскага цэнтра нерухомасці Івана Скерся, пра тое, што будзе вывучана грамадская думка, і, магчыма, будзе сфарміраваны ўчастак для продажу з аўкцыёну. Паводле яго слоў, у магчымай новай пабудове адновяць фасад знесенага дома. Праўда, за суткі да зносу ў размове з Hrodna.life Скерсь сцвярджаў, што аб зносе нічога не ведае, а ў дзень зносу абураўся, што журналіст Hrodna.life запісваць яго каментар паралельна камандзе тэлеканала.
«Гродна Плюс» кажа, што захаваць выгляд старога Гродна — важна, аднак зрабіць гэта трэба так, каб атрымалася і рэнтабельна, і бяспечна. У прыклад ставяць другі дом Сямашкі па вуліцы Калючынскай і дом нумар 5 на Урыцкага. Дом на Урыцкага спачатку давялі да аварыйнага стану, шмат гадоў ён стаяў без даху, а ў выніку яго цалкам знеслі, каб зрабіць навабуд для будучага медыцынскага цэнтра. Дом на Калючынскай знеслі прыкладна ў 80−90-х, а цяпер Сямашка пабудаваў яго аддаленую копію.
«Вячэрні Гродна»: не апошні будынак, які могуць знесці
«Вячэрні Гродна» напісаў, што «вядомы сваімі гістарычнымі і ўнікальнымі будынкамі гродзенскі раён Новы свет пазбавіўся яшчэ аднаго свайго прадстаўніка».
Газета таксама піша, што асабняк фармальна не быў гісторыка-культурнай каштоўнасцю, але нядаўна трапіў у зону аховы гістарычнага цэнтра Гродна. «У пераліку таго, што катэгарычна нельга рабіць у гэтай зоне, ёсць такі пункт — „знішчаць, шкодзіць або псаваць стан будынкаў і пабудоў“», — паведамляе газета.
Журналісты пішуць, што пачаткова планавалася размясціць на гэтым месцы яшчэ адзін дом сямейнага тыпу, якімі ўжо забудавана частка вуліцы Валковіча. Аднак, па непацверджанай пакуль інфармацыі, участак плануюць выставіць на аўкцыён. Іван Скерсь сказаў «ВГ», што пераможца магчымага аўкцыёну абавязаны будзе аднавіць знесены будынак у пачатковым выглядзе па зробленых незадоўга да дэмантажу фатаграфіях і чарцяжах.
Газета звяртае ўвагу, што па падобнай схеме развівалася гісторыя і з дамамі № 5, 7, 7а і 9 па вуліцы Міцкевіча. Спярша драўляныя дамы побач з «Белінвестбанкам» планавалася знесці для будаўніцтва гасцініцы і гандлёвага цэнтра, але цяпер разглядаецца варыянт аднаўлення дамоў у пачатковым выглядзе. Яны адселеныя і цяпер проста руйнуюцца.
Таксама «ВГ» нагадвае, што «знесены дом на Ваўковіча з’яўляецца далёка не адзіным гістарычным будынкам на гэтай вуліцы, над якім маячыць пагроза знішчэння. Насупраць крамы „Святлафор“ стаяць яшчэ два драўляныя асабнякі, пабудаваныя больш за стагоддзе таму. Гарадскія ўлады запланавалі тут будаўніцтва сучаснага 2−3-павярховага жылога дома».