Каля 500 навагодніх персанажаў і больш за дзясятак ўпрыгожаных машын і ровараў паўдзельнічалі ў парадзе 14 снежня. Нягледзячы на праліўны дождж, шэсце ў гэтым годзе сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў.
Шэсце Дзядоў Марозаў і іншых святочных персанажаў прайшло ад Савецкай плошчы па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна. Па словах арганізатараў, у гэтым годзе быў пастаўлены рэкорд колькасці ўдзельнікаў. Больш за ўсіх аказалася Снягурак.
Парад Дзядоў Марозаў па вуліцах Гродна ўжо некалькі гадоў з’яўляецца адной з самых яркіх падзей снежня. Ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама адзначылі, што ў гэтым годзе паглядзець на мерапрыемства прыехала шмат турыстаў. На ўікэнд з 13 па 15 снежня ў Гродна запланавалі паездку 2500 іншаземцаў. Гэта рэкорд па колькасці бязвізавых турыстаў у гэтым годзе.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…