Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі хоча змяніць архітэктуру цэнтра Варшавы: лепш выкарыстаць шырокія спраектаваныя ў 1950-х на савецкі лад праспекты, дадаўшы больш зеляніны, ходнікаў і роварных сцежак. «Над імі лунае савецкі і беларускі дух», — цытуе Тшаскоўскага TVN.

Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Вуліцы, якія будуць змяняць, складаюцца ва «Усмешку Варшавы»
Новая канцэпцыя зменаў называецца «Усмешка Варшавы», бо вуліцы, якія яна закране, на мапе злучаюцца менавіта ў форме ўсмешкі. Гэта не наватарская прапанова — пра такія змены кажуць у Варшаве шмат гадоў, проста не рэалізуюць. Праўда, раней ніхто не казаў пра «беларускі дух» і неабходнасць яго прыбраць.

Напрыклад, ужо ў 2015 казалі пра тое, што варта скараціць колькасць палос на некаторых вялікіх праспектах: іх колькасць даходзіць да пяці ў адзін бок, а калі скараціць іх да трох, то вызваліцца месца пад шырэйшыя ходнікі, роварныя сцежкі і дадатковае азеляненне.

Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Уверсе — алея Яна Паўла ІІ ў Варшаве сёння, унізе — прапанова звузіць палосы для аўто і пашырыць прастору для пешаходаў і раварыстаў. Гэта прапаноўвалі яшчэ ў 2015 годзе, але дагэтуль не рэалізавалі.

Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Прэзідэнт Тшаскоўскі хочаць даць больш прасторы раварыстам і пешаходам

Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Прэзідэнт Тшаскоўскі хочаць даць больш прасторы раварыстам і пешаходам
Раён Палаца Культуры і Навукі, вуліцы Маршалкоўскай, плошчы Канстытуцыі, раён МДМ і наваколлі, якія так хоча ачысціць ад савецкасці Тшаскоўскі, збудавалі ў 1949−55 гадах. Гэта была адна з галоўных сацыялістычных інвестыцый у пасляваеннай Варшаве. Падобная архітэктура з’явілася і ў пасляваенным усходнім Берліне. «Наша н**а» выказала меркаванне, што «беларускі дух» у выказванні прэзідэнта Варшавы звязаны з тым, што пасляваенны Мінск быў адбудаваны ў такім стылі, таму і архітэктура Варшавы 1950-х асацыюецца ў яго з Беларуссю.

Тшаскоўскі спадзяецца, што большасць змен атрымаецца зрабіць да канца яго тэрміну, то бок да 2023 года.