Сустрэча з урбаністкай з Мінска прайшла ў рэдакцыі Hrodna.life 31 кастрычніка. Надзея Царанок расказала, як жыхары Серабранкі разам з архітэктарамі і ўрбаністамі Мінскай урбаністычнай платформы паспрабавалі ажывіць свой раён.
Цягам апошніх некалькіх гадоў Надзея каардынавала грамадскі праект «Серабранка. Мой спальны». Галоўная яго ідэя ў тым, што незапатрабаваныя прасторы раёна можна ператварыць з нічыйных і транзітных у камфортныя для жыхароў. Многае ў гэтым накірунку могуць зрабіць самі людзі з дапамогай экспертаў урбаністаў ці мастакоў. На думку Надзеі, такая ініцыятыва з месцаў будзе спрыяць больш крэатыўнаму і інклюзіўнаму падыходу да праектавання гарадскіх спальных раёнаў.
ТЭСТ: Ці адрозніце вы спальныя раёны Гродна?
«Серабранка лічыцца адным з неспрыяльных раёнаў Мінска. Расказвалі, што тут звычайны паход у краму мог скончыцца панажоўшчынай. А мы хацелі разабрацца, чаму ў раёна такая рэпутацыя і як яе змяніць», — кажа Надзея.
Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу
Стварэнне комікса-гіда стала часткай даследавання Серабранкі, у якім разам з архітэктарамі і дызайнерамі працавалі сацыёлаг і мастакі. Каб камунікаваць з усімі жыхарамі раёна і даведацца пра іх патрэбы і жаданні, стварылі сайт і праводзілі сустрэчы і святы на раёне.
Кожны з герояў комікса — рэальны чалавек, які расказвае пра адметнасці раёна і месцы, якімі ганарыцца і раіць наведаць. Кніжкі перадалі ў школьныя бібліятэкі, каб іх можна было ўзяць на выхадныя і прайсці па рэкамендаваных маршрутах.
Постмадэрн сваімі рукамі. Як упрыгожваюць двары на раёнах у Гродне і не толькі
Апытаўшы жыхароў выявілі 7 «транзітных» месцаў раёна, якія патрабавалі зменаў. З імі працавалі архітэктары, сацыёлагі, транспарнікі, ландшафтны дызайнер. Часткова іх задумкі ўдалося рэалізаваць. Астатняе пакуль застаецца толькі на паперы. Складанасці, як звычайна, з’явіліся з узгадненнем праектаў у гарадской адміністрацыі.
Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя
Спецыялісты называюць такі падыход партысыпатыўным, ці саўдзельным. Праектаванне раёнаў у такім выпадку патрабуе больш часу, аднак гэта спрыяе большай устойлівасці вынікаў. Людзі адчуваюць асабістую сувязь з месцам і хочуць яго захаваць. Другі пазітыўны вынік саўдзельнага праектавання — наладжванне добрасуседскіх сувязяў. Сумесны творчы працэс дапамагае сфармаваць лакальную супольнасць. Таксама саўдзел у праектаванні дае магчымасць адчуць уласную адказнасць за прынятыя рашэнні. Агулам, калі практаванне раёнаў ідзе з улікам меркаванняў і патрэбаў жыхароў, людзі пачынаюць адчуваць сябе часткаю горада і яго ўспрыняцце змяняецца ў лепшы бок.