Учора, 10 лістапада, прыкладна ў 20:30 22-гадовы кіроўца аўтамабіля таксі Renault ехаў па трасе Р-99 з боку Слоніма ў кірунку Зельвы. Паблізу вёскі Чамяры Слонімскага раёна ў нейкі момант таксі выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з седлавым цягачом Volvo з паўпрычэпам Shmitz. Кіроўца легкавіка атрымаў сур’ёзныя траўмы.

Пад Слонімам таксі выехала на сустрэчную і трапіла пад фуру

У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўтамабіля атрымаў траўму жывата, пералом плечавой косткі, рэбраў і шматлікія раны, з якімі шпіталізаваны ў раённую бальніцу, — паведамілі ў ДАІ.

Фурай кіраваў 58-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі, на відэа бачна, што яго аўтамабіль таксама пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.