Клубы дыму з акна пяціпавярховіка па вуліцы Пушкіна ў Гродне заўважыў мінак 9 лістапада ў 17.13 і выклікаў выратавальнікаў. У кватэры, дзе здарыўся пажар, знаходзіўся гаспадар — яго ўдалося выратаваць.

У задымленым пакоі на падлозе выратавальнікі выявілі 79-гадовы мужчыну і вынеслі яго на свежае паветра. Яго шпіталізавалі з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння», як паведамляе МНС, стан цяжкі.

На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася каля дзесяці хвілін. У спальні агнём пашкоджана мэбля, закураны сцены. Эвакуацыю суседзяў не праводзілі.

[aesop_gallery id="149 321″ revealfx="off" overlay_revealfx="off"]

Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — кароткае замыканне электрагрэлкі.