Дзяржстандарт Беларусі забараніў увоз і продаж расійскага печыва «Купелька» кампаніі «Акульчев». Гэта звязана з тым, што на пакунку няма абавязковых дадзеных пра наяўнасць у складзе кандытарскіх вырабаў кансерванта дыяксіду серы, а рэальнае яго ўтрыманне перавышае дапушчальнае ў разы.
Абмежаванне ўступіць у законную сілу 14 лістапада гэтага года. Паводле дадзеных дзяржкамітэта, выяўленая ў ходзе выпрабаванні харчовая дабаўка склала 53 мг / кг і больш чым у 5 разоў перавысіла дапушчальныя нормы.
Акрамя таго, у спіс небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Беларусі, патрапілі цукеркі «Евгеша» з Ніжняга Тагіла (у маслатлушчавай сыравіне ў 6 разоў перавышана ўтрыманне масавай долі сумы транс-ізамераў тлушчавых кіслот), халва «Zolotoi Vek» з Украіны (утрыманне кадмію перавышана ў 1,3 разы). Іх ўвоз і продаж таксама будуць спыненыя 14 лістапада.