У гандлёвых аб’ектах Ліды і Навагрудка Дзяржнагляд выявіў небяспечныя прадукты — глазураваныя сыркі з заменнікам малочнага тлушчу і марозіва эскімо з заменнікам малочнага тлушчу расійскай вытворчасці, піша belta.by са спасылкай на Ірыну Квочкину, галоўную дзяржаўную инспекторку аддзела госнадзора Ліды Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

«Па выніках выпрабаванняў у акрэдытаванай лабараторыі выящлена неадпаведнасць прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі «і «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі «па мікрабіялагічных паказчыках», — адзначыла Ірына Квочкина. У прадуктах выяўлены бактэрыі групы кішачных палачак.

Партыі небяспечных сыркоў і марожанага забаранілі да рэалізацыі. Акрамя таго, прадукцыю забаронена везці на тэрыторыю Беларусі, спынена і дзеянне на тэрыторыі краіны дэкларацыі аб адпаведнасці.

«Пры правільнай і добрасумленнай вытворчасці тварожныя сыркі ці марозіва вырабляюцца з натуральнага тварагу і малака. Тэрмін захоўвання сырка ў належных умовах — да 15 сутак, марозіва — шэсць месяцаў. Калі на ўпакоўцы пазначана, што тэрміны захоўвання вышэй, можна меркаваць, што ў склад уваходзяць кансерванты ды іншыя кампаненты, якія павяличваюць тэрмін прыдатнасці. Таму варта ўважліва чытаць і аналізаваць інфармацыю пра склад прадуктаў «, — адзначыла Ірына Квочкина.

Даведацца актуальную інфармацыю аб небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Беларусі можна на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.