Гродна — горад, які расце найхутчэй з усіх беларускіх гарадоў. Гэта значыць, павялічваецца колькасць спальных раёнаў. Звычайны гродзенскі «спальнік» гэта шмат-шмат высотных панэлек, якія амаль не адрозніваюцца паміж сабой.

Мы склалі вельмі складаны тэст, каб праверыць, ці можа хоць нехта наогул адрозніць раёны паміж сабой. У рэдакцыі яго не прайшоў ніхто, акрамя аўтара здымкаў!