Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя

Гродна – горад, які расце найхутчэй з усіх беларускіх гарадоў. А гэта значыць, павялічваецца колькасць спальных раёнах. Звычайны гродзенскі “спальнік” гэта шмат-шмат высотных панэльных дамоў, якія амаль не адрозніваюцца паміж сабой.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя

Ці варта чакаць змен у будаўніцтве жытла? Як можна ацаніць існуючыя гродзенскія спальнікі? Гэтыя пытанні Hrodna.life задаў архітэктару і гісторыку архітэктуры.


Паводле прагнозаў да 2030 году колькасць жыхароў Гродна пераадолее 400 тысяч. На 2018 год забяспечанасць жытлом у горадзе складае 23 кв.м./чал. У 2030 годзе гэты паказчык павінен вырасці да 28 кв.м./чал.

Панэлькі – даступнае жыллё

Былая архітэктарка з “Гроднажылбуду”, якая пажадала захаваць ананімнасць, лічыць, што ў шматпавярховых панэльках няма нічога дрэннага.

“Гэта таннае, больш-менш даступнае жыллё. Панэльны дом адпавядае мінімальным патрэбнасцям: ён адносна якасны, утульны, мае нармальныя плошчы кватэр, акуратны знешні выгляд. Гэта і ёсць патрэбныя суадносіны цаны і якасці. Усе, што выходзіць за гэтыя межы, патрабуе дадатковых выдаткаў”.

Якасць і складанасць архітэктуры ў глабальным плане вызначаецца эканамічным становішчам. А з ім у Беларусі праблемы, кажа архітэктарка.

“Новае” Пушкіна – праблемны раён

З праблемных раёнаў горада архітэктарка адначае “новае” Пушкіна. І гэта пры тым, што сярод рыелтараў раён яшчэ нядаўна лічыўся папулярным і ледзь не ідэальным: бо і да цэнтру блізка, і інфраструктура даўно ёсць, і дамы дастаткова сучасныя. Адным з плюсаў называлі даволі шчыльную забудову: маўляў, у будучыні ўжо дакладна ўшчыльняць не будуць. Але гэта адначасова і праблема.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя
Вельмі шчыльная забудова вуліцы Пушкіна

“Атрымалася вельмі шчыльная забудова, якая не можа сфармаваць утульнае асяроддзе”, – кажа архітэктарка. На яе думку, трэба было рабіць забудову з большай колькасцю азелянення і з сяброўскай чалавеку інфраструктурай.

Да Вільні яшчэ далёка, але…

А вось новы раён па вуліцы Пралетарскай, на думку архітэктаркі, атрымліваецца даволі далікатным: з прадуманай планіроўкай кварталу, з месцамі для дзіцячых пляцовак і максімальнай колькасцю машына-месцаў.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя
вуліца Пралетарская

На фасадах з’явілася больш шкла, колер дамоў стаў добрым фонам для гістарычнай забудовы. “Да той жа Вільні яшчэ далека, але ў межах нашых фінансавых магчымасцяў зусім нядрэнна”, – падсумоўвае наша суразмоўца.


Сучасныя жылыя раёны Вільні

Апроч забудовы на Пралетарскай, архітэктарка адзначае новы дом па вуліцы Курчатава: з даволі якасным і сучасным аздабленнем. А таксама тры “свечкі” на завулку Паповіча. “Аднак гэта дарагое жыллё, не для шырокіх колаў насельніцтва”, – дадае яна.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя
“Свечкі” на завулку Паповіча

Хто будзе плаціць за добрую архітэктуру?

“Хацелася б мець утульныя двары без машын, але хто згодны плаціць за падземны паркінг? Мець больш разнастайныя фасады, але хто пойдзе на падаражэнне? Дзяржава ці жыльцы, якія і так бяруць шматгадовыя крэдыты і лічаць кожную капейку?” – пытаецца архітэктарка.

Закладнікі панэлек

Гродна фактычна з’яўляецца закладнікам “Гроднажылбуду”, які вырабляе панэлі для дамоў. Да таго ж панэльныя дамы будуюцца хутка, а гэта вельмі важна.

Пра тое, што вызначальным у беларускім будаўніцтве з’яўляецца максімальна нізкая цана і высокая хуткасць, кажуць і іншыя спецыялісты.

“Так з’яўляюцца нашы спальныя раёны з таннымі кватэрамі. Яны вылучаюцца нязвыклай аднолькавасцю. “Сярод выгодаў” для жыхароў – мінімальныя па памерах зялёныя зоны і такія ж паркоўкі. Вельмі неэфектыўнае выкарыстанне тэрыторыі. Наша забудова занадта шчыльная”, – тлумачыць у інтэрв’ю TUT.BY магістр архітэктуры, кіраўнік архітэктурна-праектнай кампаніі «Аверс-груп» Антон Гарустовіч.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя

Пры гэтым ужо пачала з’яўляцца тэндэнцыя на разнастайнасць. “Цікавыя жылыя будынкі гэта пакуль адзінкі, але тэндэнцыя ёсць. Калі адрозніць Паўднёвы ад Альшанкі ці “новага” Пушкіна даволі складана, то Калбасіно і Пралетарскую – лёгка. Абодва раёны забудаваны панэлькамі, але знешне яны цалкам розныя”, – адзначае нашая суразмоўца.

Добры праект можа сапсаваць колер

Архітэктарка адзначае вялікую ролю колераў і матэрыялаў: яны могуць як цалкам знішчыць добры будынак, так і выратаваць нават вельмі кепскі праект.

“Яскравы праклад таго, як лёгка можна сапсаваць удалы праект – “Біржа” на праспекце Касманаўтаў. Колеры проста жахлівыя”.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя

Калі казаць пра Грандзічы ці Альшанку, то гэта ўвогуле “горад у горадзе”. Гэтыя раёны не маюць ніякіх адносінаў да гістарычнага цэнтру. Таму, на думку архітэктаркі, тут можна будаваць што заўгодна, без прывязкі да канцэпцыі “гродна-горад музей”. У тым ліку і будынкі падвышанай паверхавасці.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя
вуліца Агінскага ў Альшанцы
Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя
Від на горад з новага мікрараёна Грандзічы, які пачалі будаваць у 2018 годзе

Не хапае канкурэнцыі

Гісторык Мечыслаў Супрон, які даследуе архітэктуру, звяртае ўвагу на прынцып будовы сучасных панэлек у спальніках: як найтанней пабудаваць і як найбольш зарабіць. Пра якія-небудзь мастацкія вартасці гаварыць не прыходзіцца.

“Няма канкурэнцыі, бо асноўнымі замоўцамі выступаюць дзяржаўныя арганізацыі і структуры. На Захадзе ёсць канкурэнцыя, таму там кожны забудоўца зацікаўлены будаваць як найпрыгажэй і найкамфортней”, – кажа Мечыслаў.

Ён скептычна ставіцца да будаўніцтва 19-павярховікаў, нават далёка ад гістарычнага цэнтра.

“Высокапавярховыя будынкі ўзводзяцца дзеля эканоміі грошай. Першыя хмарачосы ЗША паўсталі ў самых цэнтрах гарадоў – бо там вельмі высокая цана квадратнага метру зямлі. У Беларусі квадратны метр зямлі ў цэнтрах гарадоў адзін з самых танных у Еўропе. А на ўскраінах, дзе будуюцца новыя спальныя раёны, цана ўвогуле мізэрная. Асабліва, калі ўлічыць, што ў асноўным іх узводзяць дзяржаўныя будтрэсты і на дзяржаўнай зямлі”.

Беларуская архітэктура стварае дрэнны фон

Мечыслаў кажа, што псіхолагамі даказана, што архітэктурнае асяроддзе ўплывае на эмацыйны стан і псіхіку людзей. На яго думку, сучасная беларуская архітэктура стварае дрэнны фон.

“Нашы велізарныя аднолькавыя жылыя кварталы губляюць чалавека як асобу […] Самая вялікая бяда ў тым, што ў гэтых абезасобленых раёнах жывуць людзі, якія як малую радзіму запомняць толькі пад’езд, двор, садок і школу. Я лічу, што іх жыццё скалечана”, – кажа TUT.BY Антон Гарустовіч.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя

“Бяда спальных панэльных раёнаў шмат у чым у іх манатоннасці і адсутнасці дробнай пластыкі дэкаратыўных элементаў. Псіхіка чалавека адчувае такія ж нагрузкі ад нуды і аднастайнасці, як і ад пастаяннага стрэсу”, – піша архітэктар і псіхолаг Наталля Іваноўская ў часопісе «Эксперт Недвижимость».

Не хапае зялёнага

Актуальнымі для горада застаюцца пытанні ўшчыльнення і азелянення. Пра недахоп дрэваў у Гродне казаў нават Лукашэнка!

“Трэба больш дрэў высаджваць. Дзе старыя дамы – яны патанаюць у зеляніне. А там, дзе мы пачалі будаваць у суверэннай незалежнай Беларусі, два-тры дрэўца, і тыя два метры ростам. У вас выдатны стары горад, ды і новыя пабудовы добрыя, спартыўныя аб’екты. Але гэта павінна ўсё тануць у зеляніне”, – адзначыў Лукашэнка.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя
вуліца Паўднёвая

Дарэчы

У спальных раёнах Гродна працягваюць карыстацца практыкай ушчыльнення. З апошняга: дзве 19-павярховыя “свечкі” будуюцца на Дзевятоўцы, а на праспекце Янкі Купалы, побач з гасцініцай “Турыст”, запланаваны васьміпад’ездны дом са зменнай павярховасцю.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: