Выстава пра Люблінскую унію, падпісаную 450 гадоў таму, адкрылася ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 21 кастрычніка, піша «Радыё С**бода».
Экспазіцыя складаецца з 14 стэндаў з фатаздымкамі Любліна — горада, дзе Вялікае Княства Літоўскае і Карона Польская пагадзіліся абʼяднацца. На фота відаць месцы, звязаныя з Люблінскай уніяй, паказаны іхні лёс.
На думку гаспадара Цэнтру гарадскога жыцця Паўла Мажэйкі, Люблінская унія — адзін з найважнейшых момантаў у еўрапейскай гісторыі. Сярод мэтаў выставы — паказаць беларусам, што не варта баяцца лічыць гэтую дзяржаву сваёй.
Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк заўважыў, што Люблінская унія — унікальны прыклад таго, што карыснага могуць зрабіць разам розныя народы.
Грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Крот звярнуў увагу, што Люблінская унія стала штуршком для падпісання царкоўнай Берасцейскай уніі ў 1596 годзе.
«Стала магчымым абʼяднанне падзеленых цэркваў, нягледзячы на рознасць, адметнасць кожнай дзяржавы і кожнай канфесіі», — сказаў айцец Андрэй Крот.
Выстава будзе працаваць да 12 лістапада.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…