Глядзіце, якую інфармацыю пра забудову на Замкавай павесіў інвестар

На вуліцы Замкавай на будаўнічай агароджы з’явіліся банеры з фотаздымкамі і інфармацыяй, што было і што з’явіцца на месцы сквера за былым Палацам тэкстыльшчыкаў.

Інвестар даў інфармацыю на трох мовах: беларускай, рускай і польскай. А таксама паказаў, як выглядала забудова квартала 100 гадоў таму і якая з’явіцца ў 2020 годзе.

З 21 верасня пачалася падрыхтоўка да забудовы сквера на вуліцы Замкавай. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе на гэтым месцы з’явіцца комплекс з трох будынкаў, якія нагадваюць разбураныя пасля вайны пабудовы.

застройка замковой сквер Дом рыбака забудова замкавай

Заказчыкам будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта ў цэнтры Гродна выступае ЗТАА «ТД-груп» – інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый Pizza&Coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркаванні і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры.

У бліжэйшы час на аб’екце пачнуцца археалагічныя раскопкі. Ёсць верагоднасць, што пад скверам за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў ёсць культурны пласт эпохі Сярэднявечча.

Даведка

Калісьці на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака – каменны аднапавярховы будынак 16 стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў глава гродзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава будынкі будуць вельмі падобныя да тых, якія там стаялі 100 гадоў таму.


Сквер перад Домам быту «пераедзе» на Савецкую

застройка замковой сквер Дом рыбака забудова замкавай
застройка замковой сквер Дом рыбака
застройка замковой сквер Дом рыбака забудова замкавай
Глядзіце, якую інфармацыю пра забудову на Замкавай павесіў інвестар


Паркоўка каля Дома рыбака, якой не будзе. Куды прыбраць машыны з Замкавай?

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: