У Гродне ў гонар 75-годдзя Гродзенскай памежнай групы на вуліцы Савецкай прайшоў парад аркестраў. Па ходзе руху духавыя калектывы выконвалі вядомыя сусветныя хіты.

Па цэнтры Гродна марш-парадам прайшлі аркестры Гродзенскай і Смаргонскай пагранічных груп, Лідскага пагранатрада, а таксама ансамбль Інстытута пагранічнай службы.

Каля моладзевага цэнтра «Гродна» памежнікі арганізавалі канцэрт, а таксама выставу зброі і сучаснага армейскага рыштунку.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life