Малады сквер, вуліца Ажэшкі, набярэжная, разліў Нёмана і шмат іншага можна ўбачыць на здымках, якія паказала нам гродзенка Ала Аўдзетоўская. Прапануем прагуляцца па савецкім Гродне канца 1950-х.

Канверт з фотаздымкамі дастаўся Але ад бацькоў мужа. Верагодна, гэтыя фатаграфіі прадаваліся як паштоўкі, бо на кожным здымку ёсць подпіс «Гродна».

Будынкі і вуліцы

На гэтых паштоўках мы можам убачыць вуліцу Ажэшкі з галоўпаштамтам і Домам афіцэраў. Ёсць незвычайны выгляд Свята-Пакроўскага сабора і яшчэ малады сквер каля плошчы Леніна, а таксама іншыя месцы горада.

Нёман і набярэжная

Гродзенцы заўсёды любілі фатаграфаваць Нёман. На здымках з 1950-х мы бачым набярэжную і рух па рацэ.

Патоп 1958 года

У сакавіку 1958 года адбылася самая буйная паводка ў гісторыі горада. Нёман падняўся на 8 метраў — гэта вышэй набярэжнай на 6 метраў. Па рацэ ў цэнтры горада плылі крыгі з адрынамі і жывёламі, быў затоплены піўзавод і ўсе дамы, якія знаходзіліся на набярэжных Нёмана.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life