Кафэ Starlight, якое адкрылася ў 2015 годзе і стала першай установай на вуліцы Замкавай, змяніла шыльду. Hrodna.life пабываў там і даведаўся, чаму кафэ вырашылі абнавіць.

Для рэбрэндынгу Starlight зачыніўся на некалькі дзён. З 10 кастрычніка тут працуе чарговая піцэрыя сеткі Pizza&Coffee. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на бліжэйшую нядзелю, 13 кастрычніка, распавялі Hrodna.life у кіраўніцтве.

Уласнік установы застаўся ранейшым, проста пачаў працаваць пад франшызай. Сярод плюсаў - цеста для піцы, якое ў Pizza&Coffee, па словах уладальніка Starlight, было лепшым.

Меню будзе такім жа, як і ў іншых рэстаранах сеткі. Таму ролаў і бургераў тут больш не будзе. Барнае меню застанецца ранейшым,
як і ў часы Starlight. У дзень адкрыцця наведвальнікаў кафэ чакае бясплатнае шампанскае, выступ DJ, выязны барбершоп і тату-салон.

Абноўленае кафэ будзе працаваць штодзённа з 11.00 да 1.00. Застанецца дастаўка уласным кур’ерам.


Сетка «Pizza&Coffee» адкрылася яшчэ ў адным спальным раёне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life