Партал Онлайнер разыграў аўтамабіль Hyundai Accent. Пераможцам стаў Юрый з Гродна. Hrodna.life звязаўся з мужчынам і спытаў яго аб далейшых планах.

У конкурсе ўдзельнічалі ўсе, хто размяшчаў на «Автобарахолке» аб’явы аб продажы аўто. Юрый хацеў прадаць свой Audi. Размяшчаючы аб’яву, ён

нават не ведаў пра розыгрыш.

Калі сябры сталі тэлефанаваць з віншаваннямі, спачатку не паверыў. «Думаў, хтосьці разводзіць, жартуе. У нядзелю быў юбілей, 50 гадоў, думаў, можа сябры разыгрываюць. А тут, аказваецца, рэальна ўсё «, — распавёў Hrodna.life пераможца.

Яго Audi па аб’яве не купілі і цяпер Юры не вызначыўся, што рабіць з двума аўтамабілямі. «Трэба ўсё абдумаць, зараз ужо не зразумела, што далей рабіць». Аб’яву аб продажы Audi мужчына вырашыў пакуль не здымаць. Яму яшчэ трэба вярнуцца з працы дадому, уключыць ноўтбук і прачытаць усю інфармацыю, каб разабрацца, што рабіць далей.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life