Мясцовы жыхар паведаміў у міліцыю, што яго непаўнагадовая дачка бачыла, як мужчына ў бок сметніцы валок па зямлі мёртвага сабаку. Яго шыя была спавіта вяроўкай, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Аказалася, што да смерці сабакі датычны мясцовы жыхар 1958-го года нараджэння. Мужчына ўбачыў, як на яго падворку жывёла даядае яго курыцу. Тады пенсіянер папрасіў у суседа вяроўку, паклікаў сабаку і накінуў пятлю ёй на шыю, пасля чаго павесіў на турнікеце, а труп аднёс на сметнік.

Мужчыну будуць судзіць па ст.339−1 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі».