Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв’ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы – свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Чалавек не заўжды можа ўсведамляць свае сілы, разумець, на што здольны. Асабліва ў цяжкіх сітуацыях, бо ў лёгкіх ты гэтага проста не адчуеш.

Я педагог і займалася навучаннем дзяцей. Працавала настаўніцай у школе з польскай мовай навучання і была кіраўнічкай аддзела адукацыі Саюза палякаў. Думала, што можна жыць па-за палітыкай. Бо што тут такога? Я толькі вучу і арганізоўваю культурныя імпрэзы. Астатняе мяне не тычыцца.

Анжаліка Борыс: "Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш - не саступлю"

У 2005 я атрымала прапанову балатавацца на пазіцыю старшыні Саюза палякаў Беларусі. За мяне прагаласавалі, але ўлады не прызналі выбараў. І раптам я трапіла ў эпіцэнтр вялікай палітыкі –  пачаўся ціск.

Я была зусім не падрыхтаванай да такога павароту падзей. Аднойчы ўначы атрымала смс-ку, што мяне чакае лёс Ганчара і Завадскага, калі не супакоюся. Я тады нават не зразумела, пра што ідзе гаворка, я проста не ведала, хто гэтыя людзі і што з імі сталася, настолькі далёкай была ад палітыкі.

У гэтым была мая памылка. Кожны чалавек мае быць палітычна адукаваным, каб намі не маглі маніпуляваць.

Анжаліка Борыс: "Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш - не саступлю"

Мяркую, што палітыка –  шляхетная справа, якая павінна служыць людзям.  А ў нас кажуць – толькі, барані Божа, не лезь у палітыку. Так не атрымаецца. Палітыка кожны дзень вакол нас. Усё жыццё – гэта палітыка, мы ад гэтага не адыдзем.

Напэўна, магу сказаць адно. Калі б мне прыйшлося паўтарыць сітуацыю 2005-га, то я б не была такою лагоднаю. Я думала, што калі чагосьці не скажу, дзесьці прамаўчу, то адвяду ўдар. Не. Калі пакажаш слабасць, удар будзе яшчэ мацнейшы. Мая памылка, што я была вельмі лагодная.

Калі зараз на мяне хтосьці цісне ці спрабуе  шантажаваць, атрымлівае ў адказ адэкватную рэакцыю. Са мною можна дамаўляцца, але на парытэтах, не з пазіцыі сілы. Інакш я не саступлю.


Валянціна Шоба: “Я – “прынцэса ў вежы” і не трэба мяне вызваляць


Алена Шчасная: “Я – архітэктар па жыцці”


Наста Яроцкая: “Я – галоўная гераіня свайго кіно”


Наста Трафімчык: “Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?”


Юлія Мінчанка: “Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы”


Вольга Вялічка: “За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму”


Вольга Гаўрылік: “Я – пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць”

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]