Валянціна Шоба, мастачка, лаўрэатка прэміі імя Дубко (Гродна) і прэміі Тэйлара (Парыж). Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв’ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы – свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Не ведаю, як адчувае сябе жанчына ў мастацтве. Я сябе жанчынай не адчуваю. Я працую. Калі пачаць з ранку хатнія справы, то ўсё прапала – не будзе ні дома, ні працы.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

Мяне не цікавяць усе гэтыя жаночыя штучкі – прычоскі, пазногці, крамы, адзецца прыгожа. Я магу быць такой, як хачу, паўсюль. Думайце што хочаце, я проста раблю сваю працу. Ведаю, што толькі я магу яе зрабіць. Па гэтым будуць судзіць. Так што я – не жанчына, гэта не маё.

Кветачкі на карцінах не таму, што “дзявочае”. Мая творчасць не пра тое. Кветачкі дапамагаюць выйсці з глыбокага дэпрэсняка. Каб выйсці, трэба проста “тупа” рабіць сваю прафесію і праз гэта вярнуцца да гармоніі. Назбіраць кветак і намаляваць. У іх ёсць усё: форма і змест. Яны самі – гармонія. І малюеш, як адчуваеш, да поўнага суаднясення. За гэтым – адкрыты боль, вечны пошук, які не ведае, куды выруліць.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

Малюнкі –  як малітвы. Навошта людзі моляцца, навошта мастакі малююць? Каб неба на галаву не звалілася. Мастацтва – гэта малітва за жыццё. Дзеля гэтага ўсё робіцца. Любая кузурка дзеля гэтага. Прыбяры гэту кузурку, пчалу якую-небудзь і капец будзе.

У мяне зараз ёсць сабачка. Знайшла малога на сметніку і забрала. Два галубы заўжды да майго акна прылятаюць. Вароны каля майстэрні пазнаюць. Навошта яны прыйшлі ў маё жыццё? Не ведаю. Прыйшлі і прышлі. Магчыма, сказаць, што я не скаціна апошняя.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

Маё жыццё праходзіць у вежы, як у прынцэсы. Думаеце,  сяджу тут і мару, каб хто прыйшоў, пацалаваў? Кшталту – вызваліў? Не! Я не хачу. Не трэба мяне вызваляць. Я са сваёй вежы нікуды не пайду, ні дзеля якога прынца. Навошта? Мне тут – добра.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

А вось цмок у мяне ёсць. Яны ж розныя бываюць. Адныя вартуюць, другія – хочуць выправіць цябе ў дарогу. Гэта як ты гэтага цмока прыручыш. Мая Аня – мой самы галоўны цмок.  Зараз яна спрабуе і мне крылы прырасціць.

Я іх малюю, свае крылы, па пёрку, па мазку. Звіваю з анучак, што побач вісяць. Бо самі сабою крылы са спіны ніяк не вырастуць.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"


Алена Шчасная: “Я – архітэктар па жыцці”


Наста Яроцкая: “Я – галоўная гераіня свайго кіно”


Наста Трафімчык: “Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?”


Анжаліка Борыс: “Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш – не саступлю”


Вольга Вялічка: “За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму”


Юлія Мінчанка: “Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы”


Вольга Гаўрылік: “Я – пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць”

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]