У гродзенскіх інтэрнатах знайшлі 200 “лішніх” чалавек. Каго высяляць?

Фота: mininuniver.ru

Пракуратура г. Гродна выявіла парушэнні жыллёвага заканадаўства ў інтэрнатах, якімі валодае УЖРЭП Ленінскага раёна. Гэта 18 інтэрнатаў, у якіх зарэгістравана больш за 4300 чалавек. Выяўлены 217 людзей, якія зарэгістраваны, але не жылі ў інтэрнатах.

Сярод парушэнняў: часта ў інтэрнаты засялялі новых жыхароў, не здымаючы з уліку выбыўшых. У адным з інтэрнатаў лічыліся 50 асоб, якія былі зарэгістраваныя ў жылых пакоях, аднак там не пражывалі. У большасці выпадкаў дагаворы найму з імі не заключалі, плату за паслугі ЖКГ ім не налічвалі. Пры гэтым некаторыя з сем’ямі стаялі на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на падставе пражывання ў інтэрнаце. Адміністрацыя Ленінскага раёна не праводзіла штогадовае ўдакладненне дадзеных. Як вынік, людзей, якія страцілі права быць у чарзе, доўга не здымалі з уліку.

Па выніках праверкі старшыні адміністрацыі раёна і кіраўніку УЖРЭП пракурор горада ўнёс прадстаўленні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, пра што накіраваў адпаведную інфармацыю ў Гродзенскі гарвыканкам. Вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у суд пададзены пазоўныя заявы аб высяленні 9 грамадзян, 25 грамадзян знятыя з уліку ў інтэрнаце ў сувязі з рэгістрацыяй па фактычнаму месцы жыхарства. Праца па высяленні з інтэрнатаў працягваецца і ўзятая на кантроль пракуратуры г.Гродна.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: