Гродзенскі бар “Карыца” абнавіўся, хоць рамонт яшчэ не скончаны. Сцены ў ім распісаў дызайнер-графік Сяргей Варкулевіч у межах праекта “Galleries that do not exist” (“Галерэі, якія не існуюць”). Праект закліканы дапамагчы мастакам выстаўляцца.
У рамках гэтага праекта таксама былі створаныя інсталяцыя ў лесе пад Гродна і інсталяцыя ў гродзенскай сінагозе ў падтрымку акцыі фонду “Кіслев” “440 гадоў Вялікі харальнай сінагогі”.
3D панараму абноўленага бара стварыў Іван Цыркуновіч, куратарка праекта – Ірына Варкулевіч.




