«БПС-Сбербанк» запусціў сетку банкаматаў з функцыяй абмену валюты. Прылады дазваляюць як набываць, так і здаваць замежную валюту. Такія тэрміналы плануюць усталяваць у абласных і некаторых раённых цэнтрах.

Тэрміналы мяняюць валюту паводле афіцыйнага курсу банка. Для гэтага трэба выбраць аперацыю і валюту, пасля — унесці гатоўку. На экране адлюструецца сума ў двух валютах і памер безнаяўнай рэшты ў беларускіх рублях. Апошнюю можна, напрыклад, перавесці на картку, папоўніць баланс мабільнага тэлефона або перавесці на дабрачынны рахунак. Пасля гэтага прылада выдасць грошы ў патрэбнай валюце. Пры здзяйсненні аперацый банк просіць улічваць мінімальны намінал банкнот.

«Новыя прылады дазваляюць здзяйсняць валютна-абменныя аперацыі ў любы момант, калі ў гэтым узнікне неабходнасць, без прывязкі да графіку працы аддзяленняў банка, — адзначыла выканаўчая дырэктарка „БПС-Сбербанк“ Алена Дземідзенка. — У будучыні мы плануем усталяваць такія тэрміналы ў абласных і некаторых раённых цэнтрах».

Шматфункцыянальныя прылады ёсць у цэнтры Мінска (аддзяленне на Машэрава, 80), ля станцый метро «Усход» (на П. Мсціслаўца, 13) і «Малінаўка» (офіс на Дзяржынскага, 119). Інавацыйны банкамат таксама ўсталявалі ў нацыянальным аэрапорце, яшчэ адзін — у Кобрыне, у лічбавым офісе «БПС-Сбербанк» ў ГЦ «Палессе».