Па вуліцы Дзяржынскага пры рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі ў 2014 годзе прыбралі прыпынак «Аптэчны склад». Яго абяцалі вярнуць, як толькі скончацца работы, але аўтобусы і тралейбусы па-ранейшаму праязджалі міма аптэчнага склада, піша grodnonews.by.
Мясцовыя жыхары звярнуліся ў аблвыканкам у канцы чэрвеня. Праз два дні маршрут падкарэктавалі і прыпынак зараз выкарыстоўваецца грамадскім транспартам.