Ужо традыцыйна на вуліцах Гродна з самай раніцы 2 жніўня можна сустрэць мужчын у цяльняшках і блакітных берэтах. У гэты дзень у Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.

Свята для былых вайскоўцаў пачынаецца ля старого аэрапорту ля Юбілейнага возера і ля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Горкага. У апошнім месцы дэсантнікі сустракаюцца і ўскладаюць кветкі, а пасля ідуць у цэнтр Гродна. Зараз свята дэсантнікаў праходзіць у парку Жылібера. За былымі вайскоцкамі пільна сочыць міліцыя.

Даведка

2 жніўня ў Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Таксама і прадстаўнікі паветрана-дэсантных войскаў, якiя жывуць на постсавецкай прасторы, адзначаюць сваё свята менавіта ў гэты дзень. Яны гэта робяць таксама, як і памежнікі ці маракі. Менавіта ў гэты дзень у 1930 годзе ў Савецкім саюзе ўпершыню дэсантаваліся на парашутах 12 чалавек для выканання тактычнай задачы. З тых часоў і прынята лічыць 2 жніўня Днём нараджэння ПДВ.

На Гродзеншчыне жывуць і тыя, хто ў свой час праходзіў службу ў дэсантных войсках СССР, і тыя, хто служыў ужо ў незалежнай Беларусі. Традыцыі, закладзеныя дзясяткі гадоў таму, працягвае і маладое пакаленне, якое нядаўна звольнілася ў запас. Многія 2 жніўня збіраюцца з калегамі і едуць на прыроду ці прыходзяць у цэнтр горада і там адпачываюць.

ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ
ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень ПДВ

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life